Леанід Анфімаў: Вывесці Аршанскі раён на якасна новы ўзровень - стратэгічная мэта

22 августа 2018

Вывесці Аршанскі раён на якасна новы ўзровень - стратэгічная мэта. Пра гэта заявіў Старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў. Акрамя таго, сёння важны і патрэбны дэталёвы кантроль і аналіз выдаткоўвання бюджэтных сродкаў, якія выдзяляюць на такія кірункі, як капітальныя рамонты і будаўніцтва, закупка абсталявання і інвестыцыйная дзейнасць, ільнаводчая галіна, банкаўская сфера. Першыя паўгода маніторынгу прынеслі ў даход дзяржавы каля 110 мільёнаў рублёў. Таксама ўдалося сэканоміць і прадухіліць неабгрунтаваныя выплаты на суму крыху больш за 150 мільёнаў рублёў.

У другім паўгоддзі дзяржкантроль правядзе аналіз выкарыстання сродкаў на арганізацыю дзіцячага аздараўлення, эфектыўнасць працы суб'ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў за мяжой, аўдыт эфектыўнасці працы Беларускай універсальнай таварнай біржы. Таксама дзяржкантроль прааналізуе выкананні даручэнняў Прэзідэнта па ўкараненні на некалькіх беларускіх прадпрыемствах перадавых практык карпаратыўнага кіравання.