Леанід Анфімаў: Будаўніцтва Беларускай АЭС ідзе ў адпаведнасці з графікам

19 апреля 2018

Працэс будаўніцтва Беларускай АЭС праманіторылі кантрольныя службы Беларусі і Расіі. Пра тое, што праца ідзе ў адпаведнасці з графікам, заявіў старшыня Камітэта дзяржкантролю нашай краіны. У Мінску ў рэжыме відэасувязі адбылося сумеснае пасяджэнне калегій КДК Беларусі і злічальнай палаты Расіі.

У пачатку года ведамствы правялі сумесныя кантрольныя мерапрыемствы, якія паказалі, што абавязацельствы па міжурадавым пагадненні аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве беларускай АЭС у цэлым выконваюцца. Праект фінансуецца своечасова і ў поўным аб'ёме.

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Будаўніцтва ідзе ў адпаведнасці з зацверджаным графікам. Збояў, якія выклікалі б сур'ёзныя нараканні, няма. На будоўлі асвоена 3 млрд долараў ЗША, з якіх 2.5 млрд - гэта крэдытныя рэсурсы Расійскай Федэрацыі, вылучаныя на будаўніцтва АЭС. Працы вядуцца на 123 аб'ектах 41-й падраднай арганізацыяй, з якіх 23 падрадныя арганізацыі - беларускія".

Паводле слоў Леаніда Анфімава, у КДК няма сумненняў, што аб'ект будзе ўведзены ў тэрмін. А кантроль за ходам будаўніцтва нацэлены на тое, каб апярэдзіць развіццё якіх-небудзь негатыўных сітуацый. І ў выніку атрымаць бяспечную і сучасную атамную электрастанцыю.