Лёгпрам вяртаецца да працы ў штатным рэжыме

25 мая 2020
На 15-20 працэнтаў з пачатку года ў Беларусі вырасла зарплата швачак. Галоўная прычына - павышэнне эфектыўнасці вытворчасці. Прадпрыемствы масава пераарыентаваліся на выпуск ахоўных вырабаў. За суткі ў сярэдзіне красавіка адшывалі больш як 2 мільёны. Сёння галіна вяртаецца да працы ў штатным рэжыме. Прадпрыемствы канцэрна ў першым квартале паставілі на экспарт больш за палову вырабленай прадукцыі. Размова аб суме больш як 100 мільёнаў долараў, у геаграфіі - 41 краіна.