Кыргызстан адобрыў праект дарожнай карты па далучэнні да Мытнай тройкі

12 мая 2014

Урад Кыргызстана адобрыў праект дарожнай карты па далучэнні да Мытнай тройкі. Гэта дазволіць стварыць прававую аснову для ўніфікацыі нацыянальнага заканадаўства з дагаворамі саюза. У найбліжэйшы час праекты дакументаў будуць разгледжаныя ў профільных камітэтах. Пазней дарожная карта павінна быць зацверджаная рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў - удзельнікаў Мытнага саюза.