Курганская вобласць мае намер закупляць па 100 адзінак тэхнікі "Амкадор" за год

13 октября 2016

Сяргей Чабыкін, намеснік губернатара Курганскай вобласці Расіі: "У Курганскай вобласці парк трактароў беларускай вытворчасці прыкладна 2500. Нас цікавіць і паслягарантыйнае абслугоўванне, а таксама набыццё тэхнікі беларускай вытворчасці".

Валерый Іванковіч, гендырэктар ААТ "Амкадор", кіруючая кампанія холдынга: "На сённяшні дзень тыя віды тэхнікі, якія выпускаем мы, тыя віды работ, якія яны вырашаюць у дарожным будаўніцтве, у камунальнай гаспадарцы, асабліва ў лясной гаспадарцы - іх няма на дадзеным рынку, таму я спадзяюся, што мы гэта ўсё папоўнім, паставім. Будзем супрацоўнічаць".

У праграме візіту заўтра - сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі.