Каравай Мінскай вобласці прырастае з кожным днём. Вага ўжо амаль паўтара мільёна тон. Гэта агульны намалот каласавых культур і рапсу. Сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім - 137 тысяч тон. Не адстаюць хлебаробы Слуцкага - у іх засеках 130 тысяч. Далей ідзе Капыльскі раён. Тут аграрыі ўжо намалацілі 107 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць больш за 35 цэнтнераў з гектара.
У Мінскай вобласці апрацавана больш за 80 % плошчаў. Тым часам гаспадаркі Нясвіжскага, Бярэзінскага, Слуцкага і Клецкага раёнаў хутка завяршаюць жніво.













