Буйныя інвестпраекты рэалізуюць паводле Указа Прэзідэнта "Аб развіцці паўднёвага ўсхаду Магілёўскай вобласці"

12 февраля 2020
З дзясятак буйных інвестпраектаў рэалізуюць у найбліжэйшыя гады па Указе Прэзідэнта "Аб развіцці паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці". Гэта - вытворчасць беконнай свініны, а таксама  вырошчванне  і перапрацоўка лёну ў Крычаўскім раёне. Другое дыханне атрымае і вытворчасць каштоўных парод рыб. У планах - будаўніцтва яшчэ трох стронгавых ферм паводле  нарвежскай тэхналогіі, у тым ліку - у Касцюковічах, кожная аб'ёмам вытворчасці да тысячы тон рыбы за год. Будзе задзейнчана і пляцоўка ў Клімавічах.  

Леанід Засямчук, старшыня Клімавіцкага райвыканкама: "Вядомая кампанія "Тэхналіт" - магілёўская. Утварылі новае прадпрыемства "Вуглегорад", якое будзе займацца вытворчасцю дрэўнага вугалю. У першапачатковым выглядзе - гэта традыцыйны вугаль, які мы купляем на запраўцы ў магазінах на шашлык. А ў перспектыве - гэта вытворчасць і медыцынскага вугалю. Да 300 месцаў у перспектыве на працягу двух гадоў".

Бізнес-праекты на паўднёвым усходзе  Магілёўскай вобласці - тэма чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта". Глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы".