Найбуйнейшы беларуска-кітайскі бізнес-форум прайшоў сёння ў Мінску

30 января 2015

На дзелавую гутарку аб сумесных праектах сабраліся прадстаўнікі прамысловасці, энергетыкі, будаўніцтва, машынабудавання і тэлекамунікацыі. На думку ўдзельнікаў форуму, беларускім прадпрыемствам варта больш актыўна нарошчваць экспарт. Пры гэтым, не толькі калійных угнаенняў і тэхнікі, але і прадуктаў харчавання.

Чжан Юйцзін, прэзідэнт Гандлёвай палаты па экспарце і імпарце машынатэхнічнай прадукцыі: "На фоне высокага ўзроўню палітычнага даверу нам трэба падумаць аб павелічэнні тавараабароту паміж краінамі. Я лічу, што ў беларуска-кітайскага гандлю вялікі патэнцыял".

Да таго ж, кітайскія бізнесмены разглядаюць варыянты інвестыцый у беларускія праекты. У тым ліку, у індустрыяльны парк.