Крэмль разлічвае на кампраміс паміж Расіяй і Беларуссю па пастаўках харчавання

2 марта 2018

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў сёння на брыфінгу выказаў надзею, што сітуацыя вакол абмежаванняў паставак з Беларусі будзе вырашана.

Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі: "Расія і Беларусь - гэта адзіная Саюзная дзяржава, яны ўваходзяць у ЕАЭС. Паміж двума найбліжэйшымі саюзнікамі непазбежна часам узнікаюць пытанні. У выніку дыялогу кожны раз удаецца іх урэгуляваць. Разлічваем, што будзе дасягнута разуменне і на гэты раз, і з часам мы вырашым і гэтую сітуацыю таксама".