Крэдыты патаннелі. З сённяшняга дня зніжаецца стаўка рэфінансавання

14 августа 2019
У Беларусі з сённяшняга дня крэдыты разлічваюць зыходзячы з абноўленай стаўкі рэфінансавання - 9 з паловай працэнтаў. Новы ўзровень ключавога фінансавага паказчыка - гэта гістарычны мінімум. Нагадаем, такое рашэнне прынята праўленнем Нацбанка на мінулым тыдні. Рэгулятар растлумачыў паніжэнне стаўкі запаволеннем інфляцыі ў другім квартале гэтага года і паніжэннем знешніх рызык, галоўным чынам з боку Расіі. Папярэдні паказчык стаўкі рэфінансавання на ўзроўні 10 працэнтаў трымаўся больш як год.