CITIC Group атрымала афіцыйную прапіску ў індустрыяльным парку "Вялікі камень"

8 мая 2018

Сёння карпарацыя CITIC Group атрымала афіцыйную прапіску ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". Гэта ўжо 34-ы рэзідэнт беларуска-кітайскага праекта. Кампанія будзе спецыялізавацца на выпуску робатаў. Разумныя машыны змогуць у аўтарэжыме працаваць на пажарах і ў іншых надзвычайных сітуацыях. Задача - звесці да мінімуму чалавечыя ахвяры. Першыя ўзоры тэхнікі сыдуць з канвеера ўжо ў наступным годзе.

Аляксандр Ярашэнка, кіраўнік адміністрацыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень":

"Дыстанцыйна кіруецца, ён забяспечаны ўсімі абсалютна датчыкамі, аўтаномна рухаецца, можа пераадолець любую перашкоду, пабываць у любых тэмпературных рэжымах і даставіць усе неабходныя сродкі пажаратушэння, якія патрэбныя, каб лакалізаваць надзвычайную сітуацыю, першым чынам, звязаную з агнём, з пажарам. Мы бачым у гэтым праекце толькі пачатак, таму што лінейка даволі шырокая. Я мяркую, будзе запатрабавана і нашымі калійшчыкамі, тымі, хто працуе пад зямлёй. Чалавечае жыццё бясцэннае, лепш хай працуе ў такіх цяжкадаступных месцах абсталяванне, чым чалавек".

Плануецца, што прадпрыемства выйдзе на поўную магутнасць ужо да 2019-га. У год пад Смалявічамі будуць збіраць каля сотні разумных машын.