Карпарацыя China Merchants Group зоймецца прасоўваннем нашай мяса-малочнай прадукцыі ў Кітаі

28 мая 2018

Беларусь зацікаўлена супрацоўнічаць у пытаннях экспарту. Сёння пра гэта на сустрэчы з гендырэктарам кампаніі заявіў прэм'ер-міністр. У планах China Merchants Group у "Вялікім камені" - сфарміраваць сучасны гандлёва-выставачны комплекс з усёй спадарожнай інфраструктурай. Паводле слоў Андрэя Кабякова, беларускі ўрад кітайскую ініцыятыву падтрымлівае.

Яшчэ летась для падтрымкі праектаў у нашай краіне карпарацыя стварыла інвестыцыйны прамысловы фонд. У хуткім часе ў індустрыяльным парку пачне працаваць яго офіс.