Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" могуць ператварыць у дзяржкарпарацыю

26 августа 2021
На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй канцэрна "Белдзяржхарчпрам" прагучала прапанова ператварыць канцэрн у дзяржкарпарацыю. У выніку яна атрымала падтрымку Прэзідэнта. Праект адпаведнага ўказа гатовы. У такім фармаце праца можа пачацца ўжо з новага года. Гэта дазволіць значна палепшыць эканамічныя паказчыкі прадпрыемстваў і адкрываць буйныя прадстаўніцтвы за мяжой.