Больш за тысячу нелегальных прадаўцоў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за арганізацыю несанкцыянаванага гандлю. Аб гэтым сёння паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная.
За рэалізацыю харчовых тавараў у недазволеных месцах устаноўлены штраф у памеры да 145 рублёў і ў дзесяць разоў большы за продаж нехарчовых. Для барацьбы з такімі стыхійнымі рынкамі арганізоўваюць рэйдавыя групы з прадстаўнікамі гандлю раённай адміністрацыі, санэпідслужбы і міліцыі.
Правілы продажу прадукцыі з уласнага падворка
Тыя, хто жадае рэалізаваць прадукцыю, вырашчаную на ўласным падворку, могуць зрабіць гэта афіцыйна - і не толькі на сезонных кірмашах. У горадзе працуюць 147 спецыялізаваных пляцовак. Для ўзгаднення трэба звярнуцца ў раённую адміністрацыю і прад'явіць даведку аб тым, што прадукцыя вырашчаная ва ўласнай гаспадарцы.













