Канструктыўны дыялог прадстаўнікоў бізнесу і ўлады прайшоў у Магілёўскай вобласці

17 декабря 2021

Як развіваць малы і сярэдні бізнес у рэгіёнах і эфектыўна працаваць ва ўмовах санкцыйнага націску? На круглым стале ў Магілёўскай вобласці канструктыўны дыялог прадстаўнікоў бізнесу і ўлады сабраў прадпрымальнікаў рэгіёна, прадстаўнікоў профільных міністэрстваў і ведамстваў. На мерапрыемстве таксама абмеркавалі змяненні ў Падатковы кодэкс і паляпшэнне інфраструктуры для тых, хто сваю справу пачынае. 

Серыя круглых сталоў стартавала ў верасні ў Гродне. Такія мерапрыемствы пройдуць таксама ў іншых рэгіёнах Беларусі.