Комплекс актуальных пытанняў абмеркаваў Кіраўнік дзяржавы з Віктарам Шэйманам

13 августа 2019

Кіраўнік спраў Прэзідэнта далажыў пра выкананне даручэнняў, у прыватнасці, аб будаўніцтве прадпрыемства па выпуску пластыкавых лыж. Запуск вытворчасці вызначаны на кастрычнік. Акрамя таго, на сустрэчы абмеркавалі фінансавыя інструменты, якія дазволяць больш эфектыўна працаваць сістэме Упраўлення справамі. Размова ішла таксама пра стварэнне сучаснага цэнтра міні-інвазіўнай эндаскапічнай хірургіі на базе Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра. Новая ўстанова прапануе пацыентам перадавыя медыцынскія тэхналогіі сусветнага ўзроўню. Віктар Шэйман распавёў пра работу на Афрыканскім кантыненце, якая праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта. Напрыклад, у стадыі завяршэння сумеснае прадпрыемства ў галіне сельскай гаспадаркі, вырашаецца пытанне аб будаўніцтве электрастанцыі на сонечных панэлях, ствараюцца прадпрыемствы па перавозцы грузаў і пракладанні дарог і ліній электраперадачы.