Кампанія OneSoil - рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій - запусціла новы праект

23 октября 2018

Найноўшыя тэхналогіі як у харчовай прамысловасці, так і ў іншых значных галінах з'яўляюцца драйверам эканамічнага росту. Сярод іх - развіццё і экспарт IT-паслуг. Як пацверджанне - кампанія OneSoil - рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій - ужо аблічбавала тысячы гектараў еўрапейскіх і амерыканскіх земляў. А сёння запусціла новы праект - інтэрактыўную карту ўсіх 60 мільёнаў палёў Еўропы і ЗША. На ёй дадзеныя па асноўных культурах за апошнія 3 гады - ураджайнасць, памеры і колькасць земляў па краінах і рэгіёнах, а таксама рэйтынг сельгаскультур. У планах стварыць мадэль з прагнозам для фермераў - што і дзе лепш вырошчваць у пэўнай мясцовасці. І яшчэ адзін праект - з аналітыкай, карыснай для прадаўцоў угнаенняў, агратэхнікі, біржавых ігракоў, банкаў і страхавых кампаній.

За апошні месяц ярка заявілі аб сабе і калегі OneSoil на найбуйнейшых пляцоўках для мабільных дадаткаў. Сярод іх - сэрвіс па маніторынгу жаночага здароўя Flo і распрацоўка ў мабільнай музычнай індустрыі Gismart пад назвай Hello Piano.

Нагадаю, сёлета ПВТ паказвае добры колькасны рост. Плюс 200 кампаній. І якасны - рост экспарту за 9 месяцаў на 40%.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя