Кампаніі Савецкага раёна Мінска пастаўляюць у Паднябесную дакладныя прыборы і тэхніку. Пра гэта сёння паведамілі падчас анлайн-цырымоніі падпісання мемарандума аб узаемаразуменні паміж раёнам горада Гуанчжоу Наньша і Савецкім раёнам Мінска. Дарэчы, амаль 170 яго арганізацый супрацоўнічаюць з КНР, з іх 9 - экспарцёры. Бакі дамовіліся рэалізоўваць і новыя, у тым ліку інвестыцыйныя, праекты.
2021 год афіцыйна праходзіць пад знакам супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і Кітая.
Кампаніі Савецкага раёна Мінска пастаўляюць у Кітай дакладныя прыборы і тэхніку
22 октября 2021













