КДК Беларусі і Падліковая палата Расіі вывучылі бюджэт Саюзнай дзяржавы за 2014 год

22 октября 2015

На сумеснай калегіі, якая адбылася па відэасувязі, аўдытары і спецыялісты разгледзелі справаздачу Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Рэшткі сродкаў бюджэту склалі больш за паўтара мільёна расійскіх рублёў. Гэта сведчыць аб недастатковай эфектыўнасці расходавання сродкаў. Касавыя выдаткі недавыкананы на 14 %, у асноўным па праграме развіцця вытворчасці бульбы і тапінамбура. Звязана гэта з нізкай дысцыплінай дзяржзаказчыка Мінсельгаса Расіі. Зараз галоўная задача ведамстваў - асвоіць рэшткі бюджэту і размеркаваць іх па патрэбных праграмах.

Аляксандр Курлыпа, начальнік Галоўнага ўпраўлення Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Мы на калегіі будзем разглядаць прапанову аб тым, каб за кошт гэтых рэшткаў прафінансаваць выдаткі бюджэту і адпаведна скараціць долевыя ўнёскі краін - удзельнікаў Саюзнай дзяржавы".

Летась за кошт рэшткаў сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы 13-га года фінансаваліся выдаткі на стварэнне ў Светлагорскім раёне памятнага знака, прысвечанага аперацыі "Баграціён", і правядзенне сумесных мерапрыемстваў сувораўскіх і кадэцкіх вучылішчаў Расіі і Беларусі.