Калектыў ляснога ведамства сёння пазнаёмілі з новым кіраўніком

6 апреля 2018

Віталь Дрожжа пачынаў рабочым у адным з лясгасаў. Апошнія 5 гадоў узначальваў прыродаахоўны парк "Браслаўскія азёры". Галоўную каштоўнасць для новага міністра ўяўляюць прафесіяналы, якія перажываюць і хварэюць за сваю справу. Кіраўнік лясной гаспадаркі зверне ўвагу на неабходнасць рацыянальнага расходавання рэсурсаў, барацьбу са сметнікамі, прыцягненне інвестыцый. А ў Год малой радзімы асаблівая ўвага - нявыкарыстаным землям.

Віталь Дрожжа, Міністр лясной гаспадаркі Беларусі: "Кіраўніком дзяржавы пастаўлена сур'ёзная задача па развіцці гэтай галіны. У першую чаргу гэта навядзенне поўнага парадку ў лясах. Ва ўмовах адсутнасці экспарту круглай драўніны трэба нарошчваць аб'ёмы вытворчасці прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю і разбірацца з улікам драўніны ў правядзенні таргоў і ліквідаваць усе негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з апошнімі карупцыйнымі скандаламі".

Лясную галіну ў краіне прадоўжыць курыраваць кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў. Ён па даручэнні Прэзідэнта дапаможа новаму міністру лясной гаспадаркі больш аператыўна ўвайсці ў курс спраў.