Гэта адзначаюць прадстаўнікі юрыдычных кампаній, якія спецыялізуюцца на суправаджэнні такіх дагавораў. Галоўным драйверам стаў Дэкрэт № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", падпісаны Прэзідэнтам у канцы 2017 года.
Аляксандр Бондар, юрыст: "Бачым чатыры асноўныя тэндэнцыі, якія пайшлі пасля таго, як у парку былі зроблены змяненні. Змяненне нумар 1 - увядзенне нормаў англійскага права, зразумелых для ўсёй бізнес-супольнасці па ўсім свеце. Другое - магчымасць уключэння ў парк прадуктовых кампаній. За апошнія 2-3 гады мы паспелі папрацаваць з найбуйнейшымі сусветнымі гігантамі: Amazon Web Services, Microsoft, Facebook, айцішным падраздзяленнем Mitsubishi. Нашымі кампаніямі пачалі цікавіцца замежныя інвестары, прыватныя і істытуцыянальныя фонды, венчурныя фонды. Колькасць гэтых здзелак павялічылася. І больш за тое, як мне здаецца, беларускія кампаніі выйшлі на такі ўзровень, што за найбліжэйшыя некалькі гадоў мы ўбачым прыклады такога роду здзелак на сотні мільёнаў долараў".
Сёння Парк высокіх тэхналогій - гэта прамыя замежныя інвестыцыі памерам 300 млн долараў за год, больш чым 40 % рэзідэнтаў з замежным капіталам і новыя высакакласныя рабочыя месцы.
Колькасць здзелак куплі-продажу беларускіх IT-кампаній узрасла ў некалькі разоў
3 августа 2020













