Колькасць рэзідэнтаў Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка сёлета павінна павялічыцца ўдвая

3 февраля 2017

Зараз заключаныя пагадненні з інвестарамі. Амаль дзесяць кампаній ужо гатовыя стаць рэзідэнтамі "Вялікага каменя". Так, напярэдадні ў кітайскім горадзе Гуанчжоў падпісана дамова аб стварэнні субпарка святлодыёднай прадукцыі. Адзначу, гэты сумесны праект - не першы паміж правінцыяй Гуандун і Кітайска-Беларускім паркам.

Зараз на тэрыторыі парка завяршаюцца работы па стварэнні неабходнай транспартнай і інжынернай інфраструктуры. Сёлета ўвядуць у эксплуатацыю гандлёва-выставачны комплекс, адміністрацыйны будынак і лагістычны цэнтр.