Колькасць праграм Саюзнай дзяржавы сёлета плануецца павялічыць

19 января 2016

Пра іх, праект бюджэту і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва пойдзе гутарка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Напярэдадні на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам было заяўлена, што Дзяржсавет пройдзе ў Мінску ў першым квартале года. Дакладная дата пакуль узгадняецца. На парадак дня будзе вынесена 12 пытанняў. Сярод іх і ўзаемадзеянне краін у знешняй палітыцы. Беларусь і Расію чакае вялікая праца і па аднаўленні ўзаемнага тавараабароту. Пра гэта было заяўлена сёння на сустрэчы ў Доме ўрада. Прэм'ер Андрэй Кабякоў адзначыў, што эканомікі дзвюх краін адаптуюцца да новых знешнеэканамічных умоў. І парадак дня ВДС будзе мець максімальнае напаўненне па сумесных праектах.

Рыгор Рапота, Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы:

"Бюджэт застаўся нязменным, колькасць праграм сёлета мы спадзяемся павялічыць. Для гэтага створаная добрая база. Да канца мінулага года мы ўзгаднілі шэсць канцэпцый. Калі нам атрымаецца іх звярнуць у паўнаважкія праграмы, гэта будзе сур'ёзны ўклад у навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва нашых дзяржаў".

Яшчэ адной тэмай на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета стануць прыярытэтныя пытанні развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву. Дакумент прыняты не так даўно, надышоў час абмеркаваць яго выкананне.