Колькасць дыскаўнтараў у Беларусі за мінулы год вырасла на сотню

17 марта 2020
Даступная цана, якасць тавараў і доля беларускіх прадуктаў харчавання не менш як 80 працэнтаў - галоўныя крытэрыі пры ацэнцы працы ўсіх гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку і жорсткіх дыскаўнтараў на беларускім рынку. Маніторынг праводзіць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Па выніках  рэгулятар вызначыць адзіныя патрабаванні да ўсіх магазінаў нізкіх цэн для сумленных іх паводзін на рынку.

Зараз у Беларусі працуе больш як 860 магазінаў у фармаце "дыскаўнтар". За мінулы год іх колькасць вырасла на сотню.