Качанава: Азербайджан для Беларусі не проста партнёр, а блізкі сябар

4 января 2022

Азербайджан для Беларусі не проста партнёр, а блізкі сябар. Гэта падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі на сустрэчы з паслом Азербайджана 4 студзеня. Па словах Наталлі Качанавай, двухбаковыя адносіны паміж краінамі за апошнія гады значна актывізаваліся. Мінск і Баку маюць намер і далей развіваць 


шматвектарнае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. 


Беларусь - Азербайджан: шматвектарнае супрацоўніцтва 

Так, у Азербайджане створана 5 суб'ектаў тавараправоднай сеткі і ёсць 45 дылераў, якія прадстаўляюць больш за паўсотні беларускіх прадпрыемстваў. А ў Мінску дзейнічае гандлёвы дом Азербайджана, якому дадзены льготны рэжым па пастаўцы харчовай групы тавараў на беларускі рынак.

Дарэчы, двухбаковы тавараабарот за 10 месяцаў мінулага года склаў амаль 450 млн долараў. Асноўныя пазіцыі нашага экспарту ў Азербайджан - лесаматэрыялы, мэбля, лекавыя сродкі, сметанковае масла, ялавічына, сыры, тварог і іншыя тавары. З Азербайджана імпартуем нафту, таматы, кансерваваную садавіну, арэхі, моцныя спіртныя напоі.