Новы індустрыяльны кластар на карце Беларусі

21 ноября 2017

На поўдні Мінскай вобласці актывізуецца ўзвядзенне Нежынскага горна-абагачальнага камбіната. Інвестар праекта - "Слаўкалій" - плануе ўкласці два мільярды долараў. Зараз на пляцоўцы ў Любанскім раёне замарожваюць свідравіны. Адначасова з будаўніцтвам рудніка з'яўляюцца і новыя сацыяльныя аб'екты. Так сёння ў Любані здалі ў эксплуатацыю жылы дом на 40 кватэр. Паводле слоў галоўнага інвестара Міхаіла Гуцэрыева, - гэта толькі першы крок для таго, каб Любань стала сучасным прамысловым горадам з развітай інфраструктурай.

Узвядзенне Нежынскага горна-абагачальнага камбіната плануюць завяршыць праз 5-6 гадоў. Тут будуць вырабляць каля двух мільёнаў тон калійных угнаенняў за год.