Кітайскія партнёры зацікаўлены ў развіцці і падтрымцы бізнесу ў беларускіх рэгіёнах

24 апреля 2019

Зараз актыўна вывучаюцца пляцоўкі для інвестыцыйных праектаў. Наконт гэтага ішла размова падчас круглага стала мазгавых цэнтраў Беларусі і Кітая. Развіццё гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных, прамысловых і навукова-тэхналагічных адносін  таксама стала тэмамі абмеркавання экспертнай супольнасці дзвюх краін. Акрамя гэтага, бакі абмяняліся меркаваннямі  па развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень", а таксама ацанілі перспектывы бізнес-асяроддзя ў Беларусі.