Кітайскія інвестары выкупілі долі двух беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў

12 июня 2017

Сума ўкладанняў ацэньваецца ў паўмільярда долараў. Партнёры плануюць мадэрнізаваць гаспадаркі і наладзіць штомесячныя пастаўкі прадукцыі ў КНР на 10 мільёнаў долараў. І гэта толькі адзін з пунктаў пратакола, які быў падпісаны сёння ў Мінсельгасхарчы.

Таксама прадстаўнікі кітайскага бізнесу гатовыя адкрыць у індустрыяльным парку "Вялікі камень" два новыя прадпрыемствы: па стварэнні ўпакоўкі з найноўшых матэрыялаў і інвестыцыйна-банкаўскую кампанію. На гэтыя мэты вылучаць яшчэ пяцьсот мільёнаў долараў. Вядома, што ў статутным фондзе кампаніі па вытворчасці ўпакоўкі для харчовых і нехарчовых тавараў - 70 % будуць належаць кітайцам, а 30 - беларусам. Нагадаем, прынцыповая дамоўленасць аб супрацоўніцтве ў аграрнай сферы і пастаўках харчавання ў КНР была дасягнутая ў маі гэтага года падчас візіту Прэзідэнта Беларусі ў Кітай.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя