Кітай прадоўжыць развіваць міжрэгіянальнае партнёрства з Беларуссю

4 сентября 2017

Урадавая дэлегацыя з правінцыі Ганьсу напярэдадні наведала Гродна. А сёння знаёміцца з Мінскам. Сярод сфер супрацоўніцтва, - медыцына, рэстаранны бізнес, турызм, адукацыя і будаўніцтва. У беларускай сталіцы кампаніі з Ганьсу гатовыя пабудаваць бізнес-цэнтр. Анатоль Калінін назваў пабрацімскія адносіны паміж Гродзенскай вобласцю і Ганьсу, якім ужо 10 гадоў, узорнымі. Губернатар кітайскай правінцыі - нядаўна на сваёй пасадзе, але запэўніў, што гэта супрацоўніцтва прадоўжыцца.

Тан Жэньцзянь, губернатар правінцыі Ганьсу (Кітай):

"Мы выбіраем Беларусь як надзейнага партнёра ў будаўніцтве Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Шануем палітычнае паразуменне паміж нашымі краінамі, ваша геаграфічнае становішча, і разлічваем на далейшае паспяховае супрацоўніцтва".

Прадпрыемствы правінцыі гатовыя разгледзець магчымасць стаць часткай Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку. Пасля афіцыйных перамоў ва ўрадзе і Міністэрстве эканомікі дэлегацыя адправіцца ў "Вялікі камень", дзе падрабязна азнаёміцца з ходам будаўніцтва аб'екта.