Кітай дасць Беларусі 100 мільёнаў еўра для развіцця эканомікі

24 апреля 2019

На палях міжнароднага форуму беларуская дэлегацыя  ўжо пачала перамовы.  Сёння ў Пекіне  бакі дамовіліся,   што Кітай дасць нашай краіне 100 мільёнаў еўра  для развіцця эканомікі.  

У цэлым, на гэтым тыдні плануецца падпісаць больш за 20 дакументаў.  Адзін з іх  адкрые рынак паслуг для беларускіх аўтаперавозчыкаў  у Паднябеснай.  Па выніках мінулага  года,   кітайскія інвестыцыі  ў нашу рэспубліку на чыстай аснове выраслі ў тры разы.  Сума склала каля 120-ці мільёнаў долараў. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу распавёў пасол Беларусі ў Кітаі.

Кірыл Руды, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі: "Калі мы паглядзім на ўзроўні ВУП, то ў нас у апошнія гады было прыкладна столькі ж, што і ў ЗША, Вялікабрытаніі, колькі ўкладваў у свет. Але за мінулы год адбыўся ўсплёск, гэта звязана,  у тым ліку,  з індустрыяльным паркам, шэрагам інвестпраектаў, якія рэалізуюцца  кітайскімі кампаніямі - Midea, "БелДжы", Беларуськалій. З 10 найбуйнейшых інвестараў - 5 у індустрыяльным парку".

Аб перспектывах беларуска-кітайскага партнёрства, аб пераходзе ад крэдытнага супрацоўніцтва да інвестыцыйнага, а таксама  аб сумесных праектах у эканоміцы і адукацыі. Актуальнае інтэрв'ю з Кірылам Рудым глядзіце сёння ўвечар на "Беларусь 1".