Кітай плануе адкрыць свой рынак для беларускай птушкі

19 апреля 2018

Першую партыю мяса разлічваюць адправіць да сярэдзіны года. Усе дэталі абмяркоўвалі сёння ў Мінсельгасхарчы. Дэлегацыя з Кітая на гэтым тыдні плануе наведаць птушкафабрыку "Дружба" і агракамбінат "Дзяржынскі". Па выніках мінулага года Беларусь паставіла на рынак Паднябеснай сельгаспрадукцыі на 15 мільёнаў долараў. На гэты год падпісаныя кантракты на 100 мільёнаў долараў.

Пра будучыню малочнай прадукцыі працягваюць гаварыць сёння на буйным экспартным форуме, які праходзіць у Мінску. На парадку дня - пошук новых рынкаў збыту, а таксама распаўсюджванне нашых тавараў. Эксперты сышліся на думцы, што ў якасці малочнай прадукцыі пакупнікі не сумняваюцца, але прабелы застаюцца ў цане і маркетынгу.