Сёлета гаспадаркамі Віцебскай вобласці набыта 50 збожжаўборачных камбайнаў

13 августа 2014
З-за дажджоў тэмпы жніва знізіліся ў Віцебскай вобласці. У дзень тут убіраюць не больш за 3% плошчаў. І вось у такой сітуацыі яшчэ большае значэнне набывае тэхніка. Каб ад кожнага пагодлівага дня атрымліваць максімальную карысць, аграрыям патрэбны высокапрадукцыйныя камбайны.

На якія машыны робяць стаўку хлебаробы самага паўночнага рэгіёна краіны - даведвалася Вольга Маслоўская.

Добры камбайн - гэта беларускі камбайн, упэўнены механізатар Аляксей Парчэўскі. На Палессе перасеў шэсць гадоў таму. І кожную гарачую пару яго экіпаж задае мэйнстрым уборачнай.

Зараз на палях Віцебскай вобласці працуюць амаль 2 тысячы камбайнаў. Агрэгаты ў пераважнай большасці гомельскія. У агракамбінаце Юбілейны на машынах Гомсельмаш працуюць 18 з 19 экіпажаў - і ўсе тысячнікі. Сёлета тут плануюць сабраць 30 тысяч тон збожжа, гэта найбольшы намалот сярод гаспадарак Прыдзвіння. Дарэчы, мільённая тона збожжа ў рэгіёне была намалочана менавіта айчынным Палессем.

Беларускае золата ўбіраюць беларускай тэхнікай. Амаль 80% збажыны зжата камбайнамі Палессе. Гэты брэнд ведаюць у 22-х краінах свету.

У Расіі, Казахстане і Кітаі ёсць сумесныя вытворчасці, дзе збіраюць беларускія камбайны. У Аргенціне і Чэхіі працуюць філіялы беларускага прадпрыемства. Тэхніка Гомсельмаш уваходзіць у пяцёрку машын, якія найбольш прадаюцца ў свеце. Якасць пацверджана часам і практыкай.

Сёлета гаспадаркамі Віцебскай вобласці набыта 50 збожжаўборачных камбайнаў. Надзейнасць, цэнавы фактар і яшчэ адзін плюс - ніякіх праблем з арыгінальнымі запчасткамі і сэрвісным абслугоўваннем.

У найбліжэйшы час парк сельгастэхнікі паўночнага рэгіёна папоўніцца 500 камбайнамі. У зоне рызыкоўнага земляробства стаўку робяць на надзейную тэхніку.