Гаспадаркі вобласці апрацавалі больш за 70 працэнтаў палёў

5 августа 2014
Аграрыі спяшаюцца, пакуль надвор'е сухое і спякотнае. Ад гэтага залежыць і заробак. У сонечныя дні зарабіць больш за мільён рублёў - пасільная задача. Хронікі ўборачнай кампаніі - у Антаніны Станкевіч (відэа).

Бацька і сын Садоўскія не вельмі ахвотна даюць інтэрв'ю. І не таму, што славы не хочуць, ці прэсу не любяць - зусім наадварот. Уборачная на фінішнай прамой. Хочацца і справу завяршыць як мага хутчэй, і залаты прынцып - час-грошы - ніхто не адмяняў. А таму страчваць час на размовы не хочацца.
Мікалай - будучы праграміст. Але кожнае лета прыязджае ў родную вёску і разам з бацькам убірае хлеб з палёў. Намалаціць запаветную тысячу для гэтага экіпажа - справа выканальная - сямейны падрад не раз станавіўся героем рэпартажаў мясцовых СМІ. Тэндэнцыю захавалі і сёлета - справа набліжаецца ўжо да другой тысячы.
У гэтай гаспадарцы працы засталося зусім нямнога - адсвяткаваць свае Дажынкі тут плануюць ужо заўтра. А сёння ўбіраюць апошнія гектары. Пад пільнай увагай - якасць уборкі.
Для самых старанных і працавітых механізатараў тут распрацавалі цэлую сістэму заахвочання. Не толькі гонар і пашана сярод калег і начальства, але і прэміяльныя - якія, дарэчы, уручаюць тут жа, на полі. А гэта - стымул і для іншых работнікаў.
Уборачная збожжавых завяршаецца, але працы ў аграрыяў стане ненамнога менш. Вось-вось падыдзе агародніна, кукуруза, ды і засяваць некаторыя культуры ўжо самы час.
Іншыя гаспадаркі цэнтральнага рэгіёна таксама заканчваюць жніво. Усяго у засеках ўжо больш за мільён 700 тысяч тон збожжа. І, мяркуючы па ўсім, з задачай нарыхтаваць два мільёны тон аграрыі вобласці справяцца.