Сёлета аграрыям прыйшлося перасеяць 50 тысяч гектараў азімага зерневага кліну - значна больш, чым у іншых рэгіёнах. Гэта паўплывае і на збор ураджаю. Каб кампенсаваць страты, гаспадаркі вобласці павялічылі плошчы пад кукурузу на збожжа. Ураджайнасць гэтай культуры - да ста цэнтнераў з гектара. Да канца мая ў гаспадарках Мінскага рэгіёну працягнецца сеў аднагадовай травы і грэчкі.














