Гаспадаркі Мінскай і Гомельскай абласцей завяршылі сяўбу ранняй ярыны

3 мая 2013

У сталічным рэгіёне засеяна амаль 194 тысячы гектараў - 104% да плану, у Гомельскім -  амаль 145 тысяч гектараў. Большасць гаспадарак Брэсцкай вобласці павінна завяршыць сяўбу ранніх збожжавых культур за суткі. А вось у Віцебскай вобласці аграрыі пакуль засеялі палову плошчаў. Калі надвор'е і далей будзе спрыяць хлебаробам, пасяўная ў паўночным рэгіёне завершыцца да 10 мая.