Гаспадаркі Гомельскай вобласці завяршылі сяўбу яравых культур

1 апреля 2015

Іх вынік – больш як 123 тысячы гектараў. Паводле слоў спецыялістаў, пасяўная ў краіне падобна на леташнюю. Аграрыі гэтак жа рана пачалі і аператыўна імкнуцца завяршыць. Пасля Гомельскай вобласці вясновы марафон узначальвае Брэсцкая. Там засеяна амаль 100 тысяч гектараў. Гаспадаркі Мінскай вобласці пераадолелі мяжу 60 тысяч. Практычна нараўне ідзе Гродзенскі рэгіён. Усяго ж у краіне ярыной засеяна больш як 38% плошчаў.