Беларусь сама гарантуе сваю харчовую бяспеку. Зараз у краіне завяршаецца ўборка бульбы. У сховішчах ужо больш за паўмільёна тон другога хлеба. У стабфонды закладваюць таксама капусту, моркву, цыбулю. Акрамя таго, прама з палёў свежыя дары восені адпраўляюцца і на сельгаскірмашы. Заўтра яны пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы. Самы вялікі разгорнецца ля "Чыжоўка-Арэны". Пра ўраджайны і вітамінны сезон Алена Вітко (відэа).
Гаспадаркі Беларусі актыўна займаюцца закладкай на зіму бульбы і іншай агародніны
15 октября 2021













