Гаспадаркі Беларусі намалацілі другі мільён тон збожжа

28 июля 2016

У лідарах па-ранейшаму аграрыі Гомельскай вобласці - тут 515 тысяч тон. А ў экіпажы-тысячнікі вырваліся адразу два моладзевыя экіпажы. Рэкардсменамі сталі механізатары Аляксандр Кашыцкі і Дзмітрый Вараб'ёў. Другі экіпаж - Дзяніса Стэльмашка і Канстанціна Саснока - да мяжы ў тысячу тон прыйшоў другім. З поспехамі камбайнераў павіншаваў абласны камітэт БРСМ. Падарункі таксама ўручылі і маладому вадзіцелю Аляксандру Сысу, які перавёз звыш тысячы тон збожжа новага ўраджаю.

Лепшыя моладзевыя экіпажы будуць таксама адзначаныя на абласных "Дажынках". Такая традыцыя ў рэгіёне існуе з мінулага года.