Холдынг па вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі пачне працаваць да 1 верасня

31 июля 2017

Сёння пра гэта на брыфінгу распавялі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя. У кампанію ўвойдуць як дзяржаўныя, так і прыватныя прадпрыемствы. Пакуль плануецца, што іх будзе 35. У першую чаргу холдынг ствараецца для кансалідацыі фірм-канкурэнтаў: на кожны з замежных рынкаў будуць выводзіцца асобныя прадпрыемствы, а не ўсе адразу. Таксама ў планах стварыць за мяжой гандлёвыя дамы, якія будуць прадстаўляць фармацэўтычную галіну Беларусі.

Віктар Шэін, намеснік дырэктара Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Беларусі:

"Патрабуе час іншага падыходу да кіравання фармацэўтычнай прамысловасцю. У першую чаргу гэта перайсці ад адміністрацыйнага кіравання да непасрэдна эканамічна эфектыўных механізмаў, дзе ў інтарэсах абсалютна ўсіх удзельнікаў холдынга, не аднаго якога-небудзь адказнага прадпрыемства альбо групы, як у дадзенай сітуацыі гэта дзяржпрадпрыемства, а ў інтарэсах усіх прамысловых вытворцаў стварыць роўныя эканамічныя ўмовы функцыянавання як на ўнутраным, так і на знешнім рынку".

Нагадаем, указ аб стварэнні холдынга па вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі 25-га ліпеня падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Новая кампанія ствараецца замест Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Беларусі.