Ход уборачнай: у Беларусі з'явілася другая вобласць-мільянер па намалоце збожжа

11 августа 2021

Другая вобласць-мільянер з'явілася ў Беларусі. Рубеж ва ўборачнай кампаніі ўзяў Брэсцкі рэгіён. Усяго ў краіне сабрана 4 мільёны 863 тысячы тон хлеба. 

Збожжавыя застаюцца яшчэ на 30 % плошчаў. Лідар па намалоце - Мінская вобласць: на яе рахунку мільён 184 тысячы тон. Па ўраджайнасці  Гродзенская:  тут атрымліваюць 39,2 цэнтнера з гектара, сабралі ўжо 714 тысяч тон  хлеба. Нашмат хутчэй мінулых гадоў ідзе жніво ў самым паўночным рэгіёне краіны - тут ужо асвоена 65 % плошчаў і намалочана 616 тысяч тон збожжа. Нават у Шумілінскім раёне, які  не ўваходзіць у лік жытніц рэгіёна з-за цяжкіх глеб і складанага рэльефу палёў, з'явіліся першыя экіпажы-тысячнікі.