Рэгіянальнымі лідарамі па колькасці змалочаных гектараў лічацца Старадарожскі, Любанскі і Слуцкі раёны. Яны ўжо перайшлі экватар уборачнай. А вось аграрыі Нясвіжскага, Мінскага і Клецкага раёнаў - чэмпіёны па ўраджайнасці. З аднаго гектара тут у сярэднім збіраюць больш за 50 цэнтнераў. Дарэчы, галоўны прыродны фактар уборачнай - надвор'е - на гэтым тыдні не падвядзе. Паводле слоў сіноптыкаў, жнівеньская спёка сапраўды зробіць жніво-2013 ва ўсіх сэнсах гарачым.














