Хлебаробы Брэсцкай вобласці сёння перасягнулі паўмільённую мяжу

30 июля 2015

Менавіта паўднёва-заходні рэгіён - у лідарах па намалоце. З'явіліся і першыя тысячнікі. У бункеры экіпажа сельгаспрадпрыемства "Астрамечава" Брэсцкага раёна - тысяча тон збожжа. Павел Панько і Аляксей Лагода працуюць у тандэме ўсяго другі год, але на ўборцы хлеба не навічкі. Усвядамляюць важнасць сваёй місіі і нават дзеляцца сакрэтам поспеху лідараў жніва-2015. Сёлета за першую тысячу тон збожжа ў вобласці ішла сапраўдная канкурэнцыя. За колас першынства змагаліся каля 10 экіпажаў.

Сёлета камбайны выходзяць у палі не па раскладзе, а калі дазваляе надвор'е. У Брэсцкай вобласці ўбрана амаль 40% плошчаў са збожжавымі. Ураджайнасць складае ў сярэднім 40 цэнтнераў з гектара. Згодна з прагнозамі, масавая ўборка на поўдні краіны завершыцца праз два тыдні.