Х Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ўжо дзясяты па ліку! Ён задае тон супрацоўніцтву рэгіёнаў нашых краін. А па сутнасці, вызначае вектары яго развіцця. Ну і вядома, важны практычны бок сустрэч: штогод на пляцоўцы форуму падпісваюць доўгатэрміновыя кантракты на шматмільярдныя сумы. Гэта, бясспрэчна, збліжае!
Беларусь і Расія разам могуць забяспечваць свой тэхналагічны суверэнітэт, закрываць патрэбнасці эканомік, умацоўваць пазіцыі на сусветнай арэне. Санкцыі толькі паскорылі гэтыя працэсы. Шматгадовыя прамыя зносіны, рашучасць развіваць і ствараць разам паказалі, што наш патэнцыял бязмежны! Многія эксперты называюць гэта галоўным вынікам такога фармату супрацоўніцтва. Вольга Анішчанка - падрабязней (відэа).













