Аператыўна выправіць недахопы, каб у выніку атрымаць годны ўраджай - Камітэт дзяржкантролю падчас маніторынгу за ходам пасяўной выявіў шэраг праблем: негатовасць тэхнікі, недахоп удабрэнняў і насення і незахаванне агратэхналогій. Аб гэтым сёння гаварылі на калегіі ведамства. Вынікі праверак былі накіраваныя мясцовым уладам і ўраду. І пры паўторным кантролі некаторыя пытанні ўдалося ўстараніць, аднак у цэлым сітуацыя мала змянілася. Напрыклад, са 135 правераных гаспадарак у 52 не хапае механізатараў. Некаторыя прадпрыемствы нават не змаглі прыступіць да сяўбы ранняй ярыны. Сярод вострых пытанняў - неналежнае захоўванне і дэфіцыт мінеральных удабрэнняў. А на фоне цэн на харчаванне, якія растуць ва ўсім свеце, варта разумець, што недаацэньваць праблему ні ў якім разе нельга.
Больш падрабязна - Юрый Шаўчук.
КДК працягвае маніторынг пасяўной кампаніі - з якімі парушэннямі сутыкаюцца часцей за ўсё?
31 марта 2022













