Камітэт дзяржкантролю працягвае маніторыць сітуацыю па вясновай сяўбе. Праверкі паказваюць, што далёка не ўсе гаспадаркі гатовыя да пасяўной. Ёсць прыклады негатоўнасці тэхнікі, шэраг арганізацый адчувае дэфіцыт кадраў і ўгнаенняў. Гэтыя пытанні будуць разгледжаны і на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю. Галоўнае - выявіць вузкія месцы і прыняць меры, каб пасеяць якасна і своечасова.
Здымачная група "Беларусь 1" разам са спецыялістамі таксама адправілася ў палі. Пра вынікі рэйду - Андрэй Ястрабаў (відэа).













