Кожны дзень прыносіць беларускім аграрыям па 500 000 тон збожжа

28 июля 2014

Паўмільённымі крокамі па палях. Кожны дзень прыносіць беларускім аграрыям па 500 000 тон збожжа. Паводле звестак на сёння, убрана ўжо больш за тры з паловай мільёны - гэта каля 37% плошчаў. Ураджайнасць таксама дадае - сярэдняя амаль 40 цэнтнераў з гектара. У лідарах кампаніі - Мінская вобласць, больш за 820 000 тон збожжа. Трохі ззаду Брэсцкі і Гомельскі рэгіёны. У апошнім скасілі палову новага ўраджаю. Да іх набліжаецца і Гродзенская вобласць. Тут, дарэчы, ураджайнасць 49 цэнтнераў з гектара. Віцебскі рэгіён наблізіўся да планкі 200 000 тон.