Кожная другая беларуская кампанія сёлета заяўляе аб гатоўнасці пашыраць штат сваіх супрацоўнікаў

15 января 2019

У сярэднім ён вырасце на 15 %. Аб гэтым гавораць апошнія даследаванні рынку працы адной з вядучых кансалтынгавых груп Беларусі. Такія чаканні у экспертаў выклікаюць аптымізм. Колькасць вакансій вырасце, сур'ёзных узрушэнняў на рынку чакаць не варта. Такія прагнозы аналітыкаў. Больш шанцаў працаўладкавацца ў спецыялістаў рабочага профілю. На іх па-ранейшаму высокі попыт. Суіскальнікам рэкамендуюць павышаць узровень сваіх кампетэнцый. Сёння гэта памнажае шанцы кандыдатаў на годнае рабочае месца.

Вольга Надтачаева, кіраўнік даследчых і камунікацыйных праектаў кансалтынгавай групы: "Самыя дэфіцытныя спецыялісты на рынку працы - гэта спецыялісты ў галіне актыўных продажаў, вопытныя спецыялісты ў IT-сферы. Сёлета гэта спецыялісты ў галіне будаўніцтва нерухомасці, транспарту, лагістыкі, а таксама вытворчы і рабочы персанал. Работадаўца, вядома, зацікаўлены ў кваліфікаваным персанале. Гэта трэнд і 2017, і 2018 года. Аднак прапанаванне гаворыць аб тым, што часцей за ўсё гэта суіскальнікі з мінімальным альбо пачатковым узроўнем кампетэнцый. 70 % удзельнікаў даследавання гаварылі аб тым, што адчуваюць дэфіцыт кваліфікаваных спецыялістаў з адэкватнымі запытамі па зарплаце".

У банку вакансій сёння каля 80 тысяч рабочых месцаў. Аб патрэбнасці ў кадрах заяўляюць больш як 120 тысяч арганізацый па ўсёй краіне. Мінчанам прапанавалі і электронны кірмаш вакансій. У будучыні такі вопыт плануюць перанесці на рэспубліканскі ўзровень.