"Кастрычнiцкi эканамiчны форум" у Мінску аб'яднаў ключавых эканамістаў рэгіёна

31 октября 2019

Мінск на некалькі дзён стаў пляцоўкай для грунтоўнага эканамічнага дыялогу. "Кастрычніцкі форум" - а ён паспеў сябе зарэкамендаваць вядучай профільнай канферэнцыяй - аб'яднаў ключавых эканамістаў рэгіёна. Як гандлёвыя войны змяняюць сусветную рэальнасць? 

Ці ўмацуе СГА эканамічную бяспеку Беларусі? І калі будзе гатовая дарожная карта павышэння эфектыўнасці нашай эканомікі? Парадак дня дыскусій не абмежаваны кропкавымі ўнутранымі складанасцямі Беларусі. Гэта заўсёды сумесны пошук рашэнняў на карысць глабальнага эканамічнага росту. 

Як Беларусі падтрымаць гэты трэнд на развіццё?  Вольга Анішчанка спытала ўдзельнікаў маштабных дыскусій.

Вялікая эканамічная размова ў Мінску - "Кастрычніцкі форум"  - штогадовы цэнтр прыцягнення важкіх міжнародных структур. Сусветны банк, СГА, МВФ, вышэйшая школа эканомікі, аналітыкі-цяжкавагавікі і даследчыкі самых высокіх рангаў - заяўка арганізатараў кожны раз уражвае, але не здзіўляе. Тут размова заўсёды з прыцэлам на міжнародную эканамічную рэальнасць. Як Беларусі прыстасавацца да зменлівых умоў?  Ісціна, як гаворыцца, заўсёды ў дыскусіях.
Увесь гэты год свет правёў у чаканні новага крызісу. 
У выніку рэцэсію адтэрмінавалі, але ці справіцца глабальная эканоміка з наступствамі гандлёвых войнаў сусветнага маштабу? Гавораць адно: росту нафтавых каціровак чакаць не прыходзіцца. Для Беларусі гэта азначае адсутнасць камфортных знешніх гандлёвых умоў, з аднаго боку. Але ёсць і іншы. 
Нафтавая залежнасць Беларусі для эканомікі, вядома, выклік, але не ключавы. Сёння галоўнае - падладзіцца пад тэхналагічныя змяненні свету. Першы віцэ-прэм'ер з трыбуны форуму прадракае вуглевадародам ролю другога плана. Для росту патрэбен інтэлектуальны прадукт, а тэхналогіі ўжо вырашаюць любыя спрэчкі эканамістаў. 

Аляксандр Турчын,  першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Мы гадамі як маглі засцерагалі ўнутраны рынак, напрыклад, тавараў лёгкай прамысловасці. Наракалі то на чаўнакоў, то на дробных гандляроў. Але з'явіўся AliExpress, з'явіліся платформы, і стала зразумела: усе нашы меры па абароне рынку сталі бессэнсоўныя і бескарысныя".
І гэта толькі адзін прыклад тэхналагічнасці цяперашняй эканомікі. І відавочны патэнцыял росту рабочых месцаў паўсюдна, але, на жаль,  не ў індустрыяльным або аграрным сектары. Так, ПВТ ужо дагнаў аграрыяў па ўкладу ў беларускі ВУП. Дзяржаве важна падладзіцца пад патрэбы прагрэсу, а будучая пяцігодка павінна стаць лічбавай і па сутнасці, і духу.

Паслугі, дарэчы, узмоцняць сваю вагу ў сусветным гандлі, прагназуюць на форуме эканамісты СГА, і ў Беларусі будзе больш магчымасцей нарасціць гэты экспартны курс, намякаючы на хуткае членства ў Сусветным гандлёвым клубе. 165-м яго ўдзельнікам наша краіна разлічвае стаць ужо ў чэрвені будучага года. Перамовы зараз актыўныя як ніколі. 

Роберт Купман,  галоўны эканаміст СГА: "Мы бачым, што Беларусь робіць максімум для найхутчэйшага завяршэння перамоў. Галоўнае - ва ўсіх бакоў дакладнае разуменне мэт. СГА дасць Беларусі прадказальнасць у працы на знешніх рынках. Зніжэнне гандлёвых выдаткаў (як па імпарце, так і па экспарце) - гэта ключавая выгада для краіны".

Фінансавае плячо для эканомікі - асаблівая тэма на форуме. Важкая квота ў рэалізацыі маштабных праектаў у самых розных сферах - за Беларусбанкам. Ён выступіў генеральным партнёрам. Больш за 40 % крэдытнага партфеля - такая доля банка ў падтрымцы рэальнага сектара. І гэты кірунак узмацняе свае пазіцыі. Тым больш ліквіднасці дастаткова. І на ўнутраным, і на міжнародных рынках. 

Важкае слова на форуме скажа Міжнародны валютны фонд.
Яго місія напярэдадні пачала  сваю работу  ў Беларусі. У фокусе - ацэнка эканамічнай сітуацыі. Дыялог можа паспрыяць нават перагляду прагнозаў росту беларускай эканомікі. А вось пытанне прыцягнення новых крэдытаў ад фонду не стаіць. У Мінска пакуль іншыя задачы. 

Беларусь і Сусветны банк рыхтуюць праграму павышэння эфектыўнасці эканомікі краіны. 
Размова аб праграме павышэння эфектыўнасці беларускай эканомікі. Сусветны банк дапамагае краіне прывесці да адной роўніцы. Зацягваць з яе рэалізацыяй не будуць, упэўніваюць ва ўрадзе. Але і сячы з-за  пляча не стануць. Бо асобныя пункты вельмі  адчувальныя. Аплата камуналкі, напрыклад. Паступова і лёгка - такі  вызначальны падыход.

Сусветны банк у якасці памочніка ўзгадняе меры будучай эканамічнай палітыкі для Беларусі. Павышэнне эфектыўнасці дзяржпрадпрыемстваў, рост устойлівасці фінсектара, тарыфная палітыка - дарожная карта мяркуе шэраг кірункаў. 

Алекс Крэмер, кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі: "Мы прапаноўваем Беларусі, апроч іншых мер, засяродзіцца на сістэме сацыяльнай абароны грамадзян. Важна працаваць над яе узмацненнем. Бо ў цяперашніх умовах, калі людзі больш мабільныя, часцей мяняюць працу, а да гэтага прымушае рэструктурызацыя эканомікі, яны не павінны баяцца такіх перамен з пунктў погляду  сацыяльнай абароны".

Дарожная карта пакуль абмяркоўваецца на ўзроўні ўрада. У перспектыве яна можа стаць асновай для магчымай новай крэдытнай праграмы МВФ. Але не толькі. З аглядкай на падагульняючы  вынік Сусветны банк будзе выбудоўваць   і сваю палітыку будучага  пашыранага фінансавання Беларусі. Яе накіруюць на мэты развіцця, падтрыманымі разам і беларускім бокам, і вядучымі  сусветнымі фінансавымі структурамі.