"Кастрычніцкі эканамічны форум" праходзіць у Мінску

2 ноября 2017

Пра асновы будучыні сусветнай эканомікі ў цэлым і беларускай у прыватнасці гаварылі сёння ў Мінску на "Кастрычніцкім форуме"

Пра асновы будучыні сусветнай эканомікі ў цэлым і беларускай у прыватнасці гаварылі сёння ў Мінску на "Кастрычніцкім форуме". Гэтая канферэнцыя не першы год збірае дзелавую супольнасць, прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання і міжнародных экспертаў. Праграма разлічана на два дні. Сёння ў большай ступені гаварылі аб бізнес-клімаце і прыцягненні інвестыцый. Беларусь паказвае нядрэнныя вынікі аднаўлення і выхаду на траекторыю росту. Але наперадзе вялікая праца па рэалізацыі палажэнняў з вялікага ліберальнага пакета, дзе ў аснову ставіцца самазанятасць, спрашчэнне адкрыцця сваёй справы і зняцце лішніх адміністрацыйных бар'ераў. Усё гэта станоўча адаб'ецца на іміджы Беларусі ў свеце, а таксама спросціць дыялог з міжнароднымі фінансавымі структурамі. Меркаванні ўдзельнікаў форуму выслухала наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк.

"Кастрычніцкі форум" ужо стаў месцам сустрэчы і спрэчак экспертаў і чыноўнікаў. З кожным годам колькасць удзельнікаў расце. У гэтым годзе нават адкрылі другую залу. Гаварылі пра асновы будучыні.

Амаль 600 удзельнікаў - беларускія чыноўнікі, эканамісты, прадстаўнікі міжнародных структур і банкаў. Кожнаму даюць магчымасць агучыць свае за і супраць.

На пляцоўцы гэтага форуму дыялог і канструктыўная крытыка. Усё гэта ўрэшце павінна стаць базай для прыняцця дакладных рашэнняў па развіцці эканомікі ў цэлым, стварэнні спрыяльнага бізнес-асяроддзя, павелічэнні долі прыватнага сектара і павышэнні прывабнасці Беларусі для інвестараў.

Гаварылі аб эканамічным развіцці Беларусі ў кантэксце сусветнай эканомікі. Размова ў першы дзень атрымалася.

Урад рэкамендацыі не толькі слухае, але і чуе. Ужо распрацаваны вялікі ліберальны пакет. 8 указаў падпісаны. Чакаем чарговага па ПВТ і асноўнага Дэкрэта па развіцці прадпрымальніцтва. Такія крокі пазітыўна ацэньваюць еўрапейскія эксперты.

Андрэа Віктарын, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі: "Я пераканана, што зняцце адміністрацыйных бар'ераў і павелічэнне магчымасцяў адкрыцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў паспрыяе іх развіццю і дасць вялікі станоўчы стымул для беларускай эканомікі ў цэлым".

Еўрасаюз гатовы фінансаваць малы бізнес у рэгіёнах на 6 мільёнаў долараў. І менавіта ад прадпрымальнікаў чакаюць добрага прытоку ў агульную скарбонку. Так, у наступным годзе мы плануем павялічыць ВУП да 3,5 %. Гэта ўдвая больш за прагноз гэтага года. Галоўны рэсурс - павышэнне прадукцыйнасці працы.

Беларусь рухаецца сёння і ва ўнісон сусветным працэсам. Упершыню за шматлікія гады МВФ і Сусветны банк двойчы паляпшалі тэмпы росту сусветнага ВУП. Галоўнае - наколькі ўстойлівы гэты трэнд. Як гэта паўплывае на нас, як гэта можна выкарыстаць. Нацбанк пакуль асцярожны ў прагнозах. Стаўку рэфінансавання ў наступным годзе бачыць не ніжэйшай за 10 %.

У той жа час Беларусь можа стаць і прыкладам для іншых краін у аднаўленні эканамічнага росту. Пра гэта гаварылі на адной з секцый пад назвай "Мінскі кансэнсус".

Сёння краіна выступае за развіццё лічбавай эканомікі, стварэнне сучаснай лагістыкі і развіццё прыватнай справы. Змяненні заканадаўчыя адзначаны ў рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business. У нас 38 месца. І мы разлічваем падняцца вышэй пасля таго, як пачне працаваць ліберальныя пакет у поўную сілу.

Сату Кахконен, рэгіянальны дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне: "Для развіцця бізнесу ў Беларусі неабходна яшчэ зняць некаторыя перашкоды па падатковых разліках, а таксама трэба ўмацаваць правы ўласнікаў".

Гэтае пытанне сёння абмяркоўваецца ў дзелавой супольнасці, як і далейшая праца з міжнароднымі банкамі. Зараз у Беларусі знаходзіцца місія МВФ. Па выніках чакаем справаздачу і гатовыя працягваць супрацоўніцтва. Мы не адмаўляемся ад заяўленых абавязацельстваў. Але пакуль разышліся ў хуткасці іх рэалізацыі.

Што тычыцца нашых экспарцёраў, ім варта больш актыўна прасоўвацца на новыя рынкі, а не спадзявацца на высокія тэмпы росту плацежаздольнасці расійскіх спажыўцоў. Доля нашых тавараў там па-ранейшаму высокая.

Увесь гэты рух наперад і нашых прадпрыемстваў, і эканомікі ў цэлым. Праўда, рост на 2 % сёлета ва ўрадзе лічаць невялікім. Тэарэтычныя ж выкладкі, як раскадзіраваць беларускую эканоміку і вывесці яе на траекторыю росту, сёння на форуме прапанавалі ў новай кнізе Кірыла Рудага, цяпер нашага пасла ў Кітаі, "Таму што так вырашылі мы". Гэта сацдаследаванне, дзе асаблівасці нашага мышлення і паводзін. На форуме прайшла прэзентацыі кнігі. А ў продажы яна з'явіцца 7 лістапада.