Кар'ерны самазвал прадпрыемства БелАЗ будзе пастаўлены ў Расію

27 ноября 2013

Першы кар'ерны самазвал БелАЗ грузападымальнасцю 450 тон паставяць у Кемераўскую вобласць Расіі. У наступным годзе па спецзаказе туды адправяць яшчэ два вялікагрузы. На базе беларускага аўтамабільнага завода прайшло выязное пасяджэнне ўрада.


Падрабязнасці - у Наталлі Кузьміцкай. Больш чым 2000 тысяч адзінак тэхнікі за год, новыя вытворчасці і цэхі, аднак, нягледзячы на гэта, следам за сусветнымі вытворцамі БелАЗ выпрабоўвае цяжкасці ў рэалізацыі прадукцыі. Праблемы машынабудаўнічага гіганта ў цэнтры пільнай увагі на чарговым пасяджэнні прэзідыўма Савета міністраў.


Аднак разам з падзеннем попыту на сусветным рынку кар'ернай тэхнікі, ёсць прэтэнзіі і да фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства.


Прадукцыйнасць гэтага цэха каля 30 360-тонных вялікагрузаў за год, а вось самазвалы грузападымальнасцю ў 450 тон сёння робяць толькі на заказ. Гэта дарагая і працаёмкая вытворчасць, прадукцыю якой сёння эканамічна нявыгадна рабіць на склад.


БелАЗ-75710 грузападымальнасцю 450 тон - эксклюзіў на сусветным рынку кар'ерных самазвалаў. Створаны ў канструктарскім бюро беларускага аўтамабільнага і на сёння самы вялікі ў свеце. Упершыню мадэль прадставілі сёлета, і вось яна ўжо ў камерцыйнай вытворчасці. Машына бярэ не толькі экстрэмальна вялікія грузы, але працуе ў экстрэмальных умовах эксплуатацыі - ад 50 градусаў марозу да плюсу 50. На навінку ўжо знайшоўся пакупнік, зусім хутка гэты вялікагруз адправіцца баразніць прасторы расійскіх кар'ераў.


Алег Сцяпук, першы намеснік генеральнага дырэктара, галоўны інжынер ААТ БелАЗ: Наш першы ўзор, які мы з вамі бачым, і два наступныя, якія ў вытворчасці, ужо знайшлі свайго спажыўца.


Сёння, каб не страціць сваіх пазіцый, а гэта амаль траціна рынку, важна павышаць эфектыўнасць працы па ўсіх кірунках: як у выстройванні адносін у новых умовах з асноўнымі спажыўцамі прадукцыі, так і ў пошуку новых партнёраў і рынкаў збыту.